8 верасня 2020 в 17:10 | Навіны

Паважаная Таццяна Юр’еўна!

Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама выказвае Вам і ўсяму калектыву Цэнтра інфармацыйных тэхналогій Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь падзяку і ўдзячнасць за стварэнне, размяшчэнне на хостынг-пляцоўцы і суправаджэнне сайта нашага камітэта.

Пры стварэнні сайта ўсе работы былі выкананы строга ў адпаведнасці з тэхнічным заданнем і графікам, а таксама з улікам пажаданняў па дызайне і напаўненні. Актуалізацыя інфармацыі на нашым сайце ажыццяўляецца аператыўна, якасна і з творчым падыходам.

Жадаем далейшага развіцця ўзначальваемага Вамі Цэнтра інфармацыйных тэхналогій і спадзяемся на працяг нашага плённага супрацоўніцтва з Вамі.

Тэкст дакумента