Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь» (Цэнтр IТ) запрашае выпускнікоў для працаўладкавання на нашым прадпрыемстве.
Цэнтр IТ – рэзідэнт Парка высокіх тэхналогій, беларускі распрацоўшчык праектных рашэнняў, праграмных прадуктаў для дзяржаўнага сектара і бізнесу.
Сёння сумесна з нашымі партнёрамі мы працуем у галіне камп’ютарнага праграмавання з мэтай развіцця кіраўніцкіх і інфармацыйных сістэм, абароны інфармацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і краін СНД. Спецыялісты ствараюць праграмныя прадукты, інструменты, у тым ліку інтэграваныя паміж сабой, для павышэння эфектыўнасці дзяржаўнага кіравання, бізнесу і ўзаемадзеяння дзяржавы і грамадзяніна. Распрацоўкі вядуцца з улікам усіх патрабаванняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якасць пацверджана сертыфікатам міжнароднага стандарту ISO 9001: 2015.
Перавагі працы на нашым прадпрыемстве – гэта стабільны афіцыйны даход, прафесійны калектыў, якаснае навучанне з асабістым настаўнікам, перспектывы кар’ернага росту і развіцця.
Мы даем супрацоўнікам магчымасць выбраць свой вектар развіцця і праявіць сябе ў розных напрамках.
Цэнтр IТ – гэта высокі ўзровень развіцця, зладжаная праца ў камандзе, цікавыя праекты і дасягненне пастаўленых мэтаў!
Мы спадзяемся на доўгатэрміновае і плённае супрацоўніцтва!