Уніфікаваная сістэма пошуку «Праца без межаў» прызначана для пошуку працы і падбору персаналу на тэрыторыі пяці краін, якія ўваходзяць у склад ЕАЭС: Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і Расіі >.

Перавагі:

  • змяшчае больш за 500 тысяч вакансій, а таксама больш за 2 мільёны рэзюмэ;
  • ад Вас не патрабуецца дадатковай рэгістрацыі, дастаткова рэгістрацыі ў нацыянальнай сістэме краіны пражывання ці грамадзянства;
  • сістэма не захоўвае і не перадае Вашыя персанальныя дадзеныя ў юрысдыкцыі іншых дзяржаў;
  • сістэма фільтраў дапаможа грамадзянам-суіскальнікам лёгка зарыентавацца сярод больш як 500 тысяч вакансій, а работадаўцам – сярод больш як 2 мільёнаў суіскальнікаў знайсці свайго ідэальнага кандыдата.

Мэтавая аўдыторыя:

  • грамадзяне для пошуку працы
  • арганізацыі для пошуку работнікаў