Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь» (Цэнтр) ужо больш за 10 гадоў распрацоўвае праграмнае забеспячэнне для стварэння, развіцця і далейшага суправаджэння дзяржаўных інфармацыйных сістэм і рэсурсаў, якія забяспечваюць апрацоўку інфармацыі па пытаннях працы і аховы працы, занятасці насельніцтва і сацыяльнай абароны, дэмаграфічнай бяспекі і іх міжведамаснае ўзаемадзеянне, а таксама навуковыя даследаванні і апрацоўку дадзеных, суправаджэнне функцыянавання інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры.

Вобласць распрацоўкі інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій – праграмнае забеспячэнне, якое дазваляе аўтаматызаваць бізнес-працэсы спецыялістаў органаў дзяржаўнага кіравання і арганізацый, распрацоўкі праграмнага забеспячэння і даследаванні з улікам новых тэхналогій для рэалізацыі асноўных напрамкаў Дзяржаўнай палітыкі па пытаннях працы і аховы працы, занятасці насельніцтва, сацыяльнай абароны, дэмаграфічнай бяспекі, у рамках Дзяржаўнай праграмы развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства і іншых дзяржаўных праграм.

Сфера прымянення распрацовак – сацыяльная сфера, дзяржаўнае кіраванне, карпаратыўнае кіраванне, грамадзяне.

Рынкі збыту: Рэспубліка Беларусь, Расійская Федэрацыя, Рэспубліка Казахстан, Рэспубліка Арменія, міжнародныя інтэграцыйныя аб’яднанні і т. д.

Рашэнні  міжнароднага ўзроўню

Пры стварэнні нашых прадуктаў выкарыстоўваюцца інструментальныя сродкі і тэхналогіі:

Прадуктовая лінейка рашэнняў цэнтра ахоплівае спектр праграмных прадуктаў для камерцыйных арганізацый і ўключае наступныя паслугі:

  1. Праектаванне архітэктуры баз дадзеных любога памеру;
  2. Распрацоўка і функцыянальнае суправаджэнне сістэм і рэсурсаў, у тым ліку якія выкарыстоўваюць базы дадзеных;
  3. Распрацоўка інфармацыйных сістэм, якія вырашаюць бізнес-задачы аўтаматызацыі працэсаў дакументазвароту, аналітыкі, збору, апрацоўкі і аналізу статыстычнай інфармацыі;
  4. Распрацоўка розных WEB сэрвісаў, у тым ліку для ўзаемадзеяння з дапамогай агульнарэспубліканскай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмай;
  5. Перанос інфармацыйных сістэм і праграмных комплексаў на новыя тэхналогіі і платформы;
  6. Распрацоўка праграмнага забеспячэння па спецыфікацыям заказчыка;
  7. Навучанне карыстальнікаў і аказанне ім тэхнічнай падтрымкі.

Працэс распрацоўкі ўключае ў сябе наступныя этапы:

Аналіз патрабаванняў да праграмнага забеспячэння

Распрацоўка (рэалізацыя праектных рашэнняў)

Праектаванне

Прыёмка прадукту

Укараненьне

Мы з’яўляемся афіцыйным партнёрам 1С: Бітрыкс ў Рэспубліцы Беларусь і аказваем паслугі па распрацоўцы і ўкараненні інтэрнэт-праектаў для  заказчыкаў, зацікаўленых у нашых паслугах па стварэнні інтэрнэт-сайтаў, заснаваных на рашэннях 1С-Бітрыкс.

Таксама мы ўдасканальваем магчымасці CMS, якая распрацавана на аснове іншых open-source сістэм і будзе ўключаць у сябе гнуткую сістэму кіравання інтэрнэт-сайтаў з шырокім спектрам дадатковых магчымасцяў у залежнасці ад патрэбаў заказчыкаў.

Пры працы над праектам мы ўлічваем усе пажаданні кліента, кіруемся тэхнічнымі патрабаваннямі да іх рэалізацыі. Нашы спецыялісты ўжываюць сучасныя тэхналогіі распрацоўкі, што дазваляе зрабіць праграмнае забеспячэнне эфектыўным і зручным пры яго выкарыстанні.

Водгукі аб прадпрыемстве

Даведацца падрабязную інфармацыю аб распрацоўцы праграмнага забеспячэння можна па тэлефонах: (8-017)203-54-90 (8-017)203-70-76