Паважаная Таццяна Юр’еўна!
Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама на працягу многіх гадоў плённа супрацоўнічае з «Цэнтрам інфармацыйных тэхналогій Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь» (далей – ЦIТ Мінпрацы). Ваша арганізацыя ажыццяўляе кваліфікаванае і надзейнае адміністраванне сервернага і камунікацыйнага абсталявання інфраструктуры карпаратыўнай сеткі і сістэмы электроннай пошты, кампетэнтнае і стабільнае суправаджэнне праграмных комплексаў і сістэм, распрацоўку і аператыўнае ўкараненне ў прамысловую эксплуатацыю новых праграмных прадуктаў, якія ствараюцца з выкарыстаннем прагрэсіўных тэхналогіі, пісьменнае навучанне і кансультаванне карыстальнікаў.
У працэсе нашага супрацоўніцтва ЦIТ Мінпрацы пастаянна пацвярджае свае дзелавыя якасці, аператыўнасць і прафесіяналізм па ўсіх напрамках дзейнасці. Хочам адзначыць, што супрацоўнікі вашай арганізацыі падыходзяць да справы сур’ёзна і адказна, заўсёды карэктныя і добразычлівыя, уважліва прыслухоўваюцца да пажаданняў і прапаноў.
Мы спадзяемся на далейшае супрацоўніцтва і лічым ЦIТ Мінпрацы надзейным партнёрам для рэалізацыі праектаў у сферы інфармацыйных тэхналогій. Жадаем Вашай арганізацыі поспехаў і росквіту.