25 верасня 2024 в 11:23 | Навіны
Кожны год у верасні Рэспубліка Беларусь праводзіць Адзіны дзень бяспекі, каб чарговы раз акцэнтаваць увагу грамадзян на важнасці ўменняў і навыкаў, неабходных для правільнага рэагавання ў надзвычайных сітуацыях.
Штогод ЦІТ Мінпрацы і сацабароны актыўна ўдзельнічае ў правядзенні мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне ў супрацоўнікаў узроўня бяспекі і фарміраванне культуры бяспечных паводзін. У рамках гэтага мерапрыемства на сайце ЦІТ і інфармацыйных стэндах размешчаны спецыяльныя матэрыялы, якія дэманструюць, як дзейнічаць у розных няштатных сітуацыях. У ходзе правядзення Адзінага дня бяспекі запланаваны практычныя трэніроўкі па адпрацоўцы планаў эвакуацыі ў выпадку пажару, навучанне дзеянням у выпадку небяспекі. Для супрацоўнікаў і наведвальнікаў ЦІТ транслююцца відэаролікі аб правілах аказання першай медыцынскай дапамогі, а таксама аб тым, як дзейнічаць пры пажары ў кватэры, гандлёвым цэнтры ці пры ўзгаранні аўтамабіля.
Гэтыя мерапрыемствы дапамогуць падрыхтаваць супрацоўнікаў да магчымых надзвычайных сітуацый і павысіць іх упэўненасць у правільнасці сваіх дзеянняў.