12 ліпеня 2024 в 09:23 | Навіны
Цяпер ва ўрочышчы сіламі Генпракуратуры і Міністэрства абароны праводзяцца раскопкі на месцах масавых пахаванняў мірных жыхароў, якія загінулі ў гады Вялікай айчыннай вайны ў рамках крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа, узбуджанай генпракурорам Беларусі ў 2021 годзе.
На месцы раскопак наведвальнікаў пазнаёмілі з малавядомымі і страшнымі фактамі з гісторыі Беларусі ваенных гадоў, а таксама правялі па месцах пахаванняў, дзе прадстаўнікі Мінпрацы і сацабароны і супрацоўнікі ЦІТ аддалі даніну павагі загінуўшым суайчыннікам.
Пасля наведвання ўрочышча Уручча адбылося ўскладанне кветак да мемарыяла “Братэрская магіла загінуўшых 30 тыс. ваеннапалонных і грамадзянскіх у гады ВАВ”.