26 сакавіка 2019 в 09:25 | Навіны
30 сакавіка 2019 года пад эгідай Сусветнага фонду дзікай прыроды ва ўсім свеце ўжо 13-ы раз пройдзе адна з самых вядомых экалагічных акцый – «Гадзіна Зямлі».
У гэты дзень, 30 сакавіка, прапануецца выключыць святло і іншыя не жыццёва важныя электрапрыборы (акрамя ліфтаў) на адну гадзіну з 20.30 да 21.30.
Акцыя накіраваная на прыцягненне ўвагі людзей да праблемы глабальнага пацяплення і заклікае заставацца неабыякавым да будучыні планеты.
У Рэспубліцы акцыя праходзіць пры садзейнічанні Міністэрства прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя.
Прапануем далучыцца да акцыі. У мэтах інфармацыйнай падтрымкі акцыі просім размясціць на сваіх сайтах інфармацыю аб правядзенні гэтай акцыі.