20 августа 2020 в 11:38 | Навіны

6 жніўня 2020 года Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь аказаў бязвыплатную дапамогу для ДУ «Рэспубліканскі інтэрнат ветэранаў вайны і працы».

На працягу сваёй дзейнасці Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь” пастаянна аказвае спонсарскую дапамогу розным дамам-інтэрнатам, шматдзетным сем’ям і іншым, хто мае патрэбу ў падтрымцы арганізацыям і грамадзянам.

Так цэнтр не застаўся ў баку ад мерапрыемстваў, накіраваных на забеспячэнне ўстойлівай эпідэміялагічнай сітуацыі ў Рэспубліцы і 23 чэрвеня  пералічыў бязвыплатную (спонсарскую) дапамогу ў памеры 10 000,00 (дзесяць тысяч) беларускіх рублёў на разліковы рахунак ДУ “Рэспубліканскі інтэрнат ветэранаў вайны і працы». Дадзеныя сродкі накіраваны на  ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы і на набыццё сродкаў для абароны, вырабаў медыцынскага прызначэння (полумасок, тэрмометраў інфрачырвоных, пальчатак аднаразовых, сродкаў дэзінфекцыі і антысептыкаў, пульсометраў медыцынскіх, танометраў электронных).

Кіраўніцтва ДУ “Рэспубліканскі інтэрнат ветэранаў вайны і працы» падзякавала РУП «Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ” за дапамогу і ўклад у сістэму падтрымкі і развіцця стацыянарнага сацыяльнага абслугоўвання інтэрната.