6 сакавіка 2025 в 16:48 | Навіны


Рэспубліканскі конкурс “Лідэры лічбавай эканомікі – 2024” праводзіцца ў Беларусі з 2022 года.
Конкурс накіраваны на садзейнічанне рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы “Лічбавае развіццё Беларусі” на 2021 – 2025 гады, зацверджанай Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 лютага 2021 г. №66.
У 2024 годзе ў фінал конкурсу выйшлі 36 прадпрыемстваў і арганізацый (у 2023 годзе – 22), 19 з іх сталі ўладальнікамі дыпломаў І ступені ў банкаўскай сферы, энергетыцы, прамысловасці, у сістэме гандлю, аховы здароўя, адукацыі, сацыяльнай абароне і інш.

Канферэнцыя стала важнай пляцоўкай для абмеркавання актуальных пытанняў цыфравізацыі, у тым ліку ў сацыяльнай сферы і абмену досведам паміж удзельнікамі.

Валерый Кавалькоў, намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, адзначыў важнасць укаранення сучасных тэхналогій у сацыяльную сферу, якія даюць магчымасць эфектыўна кіраваць інфармацыяй і паляпшаць якасць паслуг на прыкладзе РУП “Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь”, які стварае адзіную інфармацыйную прастору ў сацыяльна-працоўнай сферы.
Цэнтр прадставіў кампетэнтнаму журы свае дасягненні ў галіне ўкаранення інавацыйных тэхналогій, накіраваных на аптымізацыю працэсаў у сферы сацыяльнай абароны, павышэнне якасці і даступнасці паслуг, спрашчэнне атрымання льгот і выплат, пашырэнне магчымасцей для пажылых грамадзян і сем’яў з дзецьмі.
Па выніках конкурсу Цэнтру дадзена самая высокая ацэнка і прадпрыемству прысуджаны дыплом I ступені ў намінацыі “Кампанія года ў галіне цыфравізацыі працэсаў і лічбавай трансфармацыі вытворчай дзейнасці” ў катэгорыі “Ахова здароўя і сацыяльная абарона“.

Цэнтр з’яўляецца распрацоўшчыкам уласных праграмных прадуктаў. З праектамі ўласнай распрацоўкі Цэнтр браў удзел у ХХХ Міжнародным Форуме па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях TIBO-2024, дзе прадставіў іх на асобнай пляцоўцы.
Кампутарная праграма «Асістэнт па сацыяльных разліках». Распрацавана яна ў дапамогу спецыялістам упраўленняў па працы і сацыяльнай абароне і кадравых службаў арганізацый. Праграма-калькулятар, якая дазваляе правесці разлік розных відаў пенсій і дапамог, разлік даплат, надбавак і павышэнняў.
Новая распрацоўка Цэнтра – аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма для аўтаматызацыі бізнес-працэсаў дзейнасці ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання – АІС «ТЦСАН» . Праект удзельнічаў у рэспубліканскім конкурсе “105 ідэй для развіцця галіны” і ўзнагароджаны дыпломам пераможцы ў намінацыі “Лічба мае твар”.
АІС ТЦСАН – гэта комплекснае рашэнне лічбавізацыі дзейнасці ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, уніфікацыі тэхналагічных і арганізацыйных падыходаў. Сістэма забяспечвае ўзаемадзеянне грамадзяніна з установай з дапамогай анлайн-заяўкі і яе аўтаматычнай апрацоўкі з наступным прадастаўленнем грамадзяніну неабходных сацыяльных паслуг. АІС ТЦСАН – гэта лічбавая аснова, платформа маніторынгу і эфектыўнага кіравання сістэмай сацыяльнага абслугоўвання ў краіне, сродак для аўтаматызацыі бізнес-працэсаў усіх узроўняў, дасягненні карэляцыі дзеянняў у рамках аказання сацыяльных паслуг з вынікамі папярэдняй сацыяльнай дыягностыкі стану грамадзяніна, які звярнуўся, і прадастаўлення кожнаму карыстальніку сістэмы свайго інтэрфейсу ў адпаведнасці з устаноўленымі правамі доступу.

Цэнтр аказвае шырокі спектр паслуг у галіне інфармацыйнай бяспекі на падставе спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь № 01019/465 на права ажыццяўлення дзейнасці па тэхнічнай і (або) крыптаграфічнай абароне інфармацыі. Дзейнасць па абароне інфармацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з сістэмай менеджменту інфармацыйнай бяспекі СТБ ІСО 27001.
Прадуктовая лінейка прадпрыемства ахоплівае ключавыя сферы дзейнасці органаў дзяржаўнага кіравання і арганізацый. Праграмныя прадукты і тэхналагічныя рашэнні Цэнтра інтэграваныя адзін з адным і распрацаваны з улікам усіх патрабаванняў заканадаўства.
Якасць работы прадпрыемства пацверджана сертыфікатам міжнароднага стандарту СТБ ISO 9001-2015.