20 чэрвеня 2025 в 13:26 | Навіны
На выставе ТІБО‑2025 Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Міністэрства працы і сацыяльнай абароны прадставіў свае ключавыя лічбавыя распрацоўкі, накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці работы ў сацыяльнай сферы.
У ліку асноўных рашэнняў была прадэманстравана аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма для цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (АІС «ТЦСАН»).
Наведвальнікі стэнда змаглі атрымаць кансультацыі, убачыць дэманстрацыі ў рэальным часе і абмеркаваць магчымыя сцэнары прымянення рашэнняў у іншых арганізацыях.
Удзел у ТІБО дазволіла наладзіць прамы дыялог з прадстаўнікамі іншых ведамстваў і атрымаць зваротную сувязь ад прафесійнай супольнасці. ЦIТ не толькі прадэманстраваў бягучыя вынікі, але і разгледзеў новыя напрамкі далейшага развіцця ў рамках лiчбавізацыі сацыяльнай сферы.