22 сакавіка 2025 в 16:15 | Навіны

22 сакавіка дэлегацыя Міністэрства на чале з Міністрам Наталляй Паўлючэнкай наведала мемарыяльны комплекс “Хатынь”, каб аддаць даніну памяці ахвярам Хатынскай трагедыі ў дзень 82-й гадавіны. Вёска Хатынь была спалена нямецка-фашысцкімі захопнікамі 22 сакавіка 1943 года.

Мемарыяльны комплекс Хатынь – гэта ўнікальны архітэктурна-скульптурны ансамбль, трагічны сімвал шматпакутнай Беларусі, які ўвасобіў у сябе ўвесь боль і смутак загінуўшых мірных жыхароў у Вялікай Айчыннай вайне.

Працаўнікі прадпрыемства ў складзе дэлегацыі Міністэрства таксама ўшанавалі памяць загінуўшых. Адбылося ўскладанне кветак і вянка да Вечнага агню.

Міністр Наталля Паўлючэнка адзначыла: «Хатынь – толькі адна з сотняў вёсак, якія былі знішчаны разам з іх жыхарамі. Гэтыя злачынствы немагчыма растлумачыць ці апраўдаць.
Людзі загінулі толькі за тое, што жылі на сваёй зямлі і любілі яе. Гэта наша агульная трагедыя, і яна аб’ядноўвае нас, нагадваючы пра тое, як важна шанаваць мір і чалавечае жыццё».
Асабліва важна перадаваць гісторыю Хатыні маладому пакаленню. Яны павінны ведаць і паважаць памяць аб тых, хто загінуў у барацьбе за мір і свабоду. Важна памятаць гэты ўрок і імкнуцца да міру, згоды і справядлівасці, каб ніколі не дапусціць падобных жахаў у будучыні.