23 жніўня 2024 в 16:13 | Навіны
Вось ужо не першы год наша прадпрыемства – спонсар конкурсу дзіцячага малюнка “Нам свет завешчана берагчы”. Гэтае мерапрыемства прымеркавана да Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь і штогод праводзіцца Беларускім грамадскім аб’яднаннем ветэранаў.
ЦІТ Мінпрацы і сацабароны дае прызы для юных мастакоў – пераможцаў конкурсу. Рабятам уручаюць заплечнікі, крафтавыя сумкі, прафесійныя альбомы і алоўкі, а таксама фарбы, якімі можна маляваць на падораных сумках. І, вядома ж, салодкія падарункі!
У гэтым годзе конкурс дзіцячага малюнка “Нам свет завешчана берагчы” прысвечаны 80-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і закліканы мастацкімі сродкамі малюнка прадоўжыць работу па захаванні і ўвекавечанні памяці, гераізму і мужнасці савецкіх воінаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. У конкурсе прынялі ўдзел каля 6 тысяч рабят з усіх куткоў краіны ва ўзросце ад 7 да 15 гадоў. У фінал выйшлі 64 рысункі. Усе пераможцы атрымалі дыпломы і каштоўныя прызы. А ўсе ўдзельнікі – пажаданне далейшых творчых поспехаў.
Работы юных мастакоў – пераможцаў конкурсу – гэта сапраўдныя шэдэўры жывапісу. Яны размешчаны на сайце прадпрыемства.
У 2024 годзе па просьбе Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў РУП “Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь” становіцца афіцыйным партнёрам штогадовага патрыятычнага Рэспубліканскага конкурсу дзіцячага малюнка “Нам свет завешчана берагчы”!