2 мая 2025 в 13:53 | Навіны
1 мая – гэта свята, закліканае аб’ядноўваць, і на працягу многіх гадоў з’яўляецца адным з усенародных святаў для ўсіх пакаленняў. Ён аб’ядноўвае ўсіх тых, хто імкнецца годна працаваць, жыць у міры і згодзе, захоўваць і абараняць лепшыя традыцыі.
Работнікі ЦIТ разам з членамі сваіх сем’яў наведалі маштабнае свята працы ў Парку Перамогі, дзе разгарнулася вялікая святочная праграма, урачыстая цырымонія ўручэння прэмій Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне працы, працавалі дзясяткі інтэрактыўных і выставачных пляцовак, арганізаваных галіновымі прафсаюзамі і сацыяльнымі партнёрамі. Пазнаёміліся з прадукцыяй айчыннай прамысловасці, паўдзельнічалі ў майстар-класах, пагулялі ў тэматычныя квэсты.