5 чэрвеня 2024 в 15:58 | Навіны
З 5 па 8 чэрвеня ў Мінску праходзіць юбілейны, трыццаты форум і выстава “ТІБО”. Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь упершыню прымае ўдзел у выставе як самастойнае прадпрыемства.
ЦІТ Мінпрацы і сацабароны з’яўляецца рэзідэнтам Парка высокіх тэхналогій з 20 снежня 2019 года. А ў 2023 годзе ён вызначаны “офісам цыфравізацыі” ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта № 381 “Аб лічбавым развіцці”.
У гэтым годзе ЦІТ Мінпрацы і сацабароны прадстаўляе на выставе «ТІБО-2024» наступныя сістэмы і паслугі:
Аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма для тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (АІС «ТЦСАН») – комплекснае рашэнне лічбавізацыі дзейнасці ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання і аўтаматызацыі іх бізнес-працэсаў, уніфікацыі тэхналагічных і арганізацыйных падыходаў, маніторынгу і эфектыўнага кіравання сістэмай сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Кампутарная праграма «Асістэнт па сацыяльных разліках» – зручны і шматфункцыянальны працоўны інструмент для спецыялістаў органаў сацыяльнай абароны і спецыялістаў аддзела кадраў, прызначаны для разліку розных відаў пенсій і дапамог у адпаведнасці з актуальным заканадаўствам.
Паслугі па абароне інфармацыі – адзін з найважнейшых напрамкаў ліцэнзійнай дзейнасці прадпрыемства. Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі атрымаў ліцэнзію на ажыццяўленне работ і паслуг па тэхнічнай і крыптаграфічнай абароне інфармацыі.
ЦІТ Мінпрацы і сацабароны – вядучы пастаўшчык паслуг па суправаджэнні праграмнага забеспячэння і абароне даных для арганізацый Мінпрацы і сацабароны. Прадпрыемства распрацавала і ўкараніла шэраг камп’ютарных праграм і аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм, якія далі магчымасць рэарганізаваць і аптымізаваць работу арганізацый на ўсіх узроўнях.