17 чэрвеня 2025 в 16:07 | Навіны
З 17 па 20 чэрвеня ў Мінску праходзіць Міжнародны форум і выстава Digital Expo TIBO-2025. Мэта гэтага штогадовага форуму-сабраць разам прафесіяналаў лічбавай індустрыі для дэманстрацыі інавацыйных тэхналогій, рэвалюцыйных распрацовак, лічбавых рашэнняў і абмену вопытам у галіне іх прымянення.
Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь – рэзідэнт Парка высокіх тэхналогій і « офіс цыфравізацыі» ужо не ў першы раз прымае ўдзел у Digital Expo TIBO, як самастойнае прадпрыемства – вядучы пастаўшчык паслуг па суправаджэнні праграмнага забеспячэння і абароне дадзеных для арганізацый сістэмы Мінпрацы і сацабароны. Прадпрыемства прадстаўляе на выставе праграмныя прадукты ўласнай распрацоўкі – Аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму для тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (АIС «ТЦСАН») i камп’ютарную праграму «Асістэнт па сацыяльных разліках», а акрамя таго паслугі па абароне інфармацыі.