18 красавіка 2023 в 08:41 | Навіны
З 8 красавіка па 15 красавіка 2023 года прайшла добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу».
Галоўныя мэты акцыі – захаванне і прымнажэнне лясоў, прыцягненне ўвагі грамадскасці да вырашэння агульнадзяржаўных задач у сферы ўзмацнення экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай ролі лясоў.
У гэтым годзе акцыя «Тыдзень лесу» праводзілася ўжо 16-ы раз і прысвечана Году міру і стварэння.
Работнікі прадпрыемства прынялі актыўны ўдзел у акцыі, падчас якой высадзілі больш за 300 саджанцаў дрэў у Пухавіцкім раёне.