29 кастрычніка 2025 в 13:42 | Навіны

28 кастрычніка 2025 года ЦIТ Мінпрацы і сацабароны правёў дзень адчыненых дзвярэй для студэнтаў ІТ-спецыяльнасцяў вышэйшых навучальных устаноў краіны. Рабяты, якія наведалі прадпрыемства, атрымалі магчымасць пазнаёміцца з выбранай імі спецыяльнасцю.

У ходзе сустрэчы з работнікамі ЦIТ будучыя выпускнікі пагутарылі са спецыялістамі і кіраўніцтвам прадпрыемства, задалі пытанні аб запатрабаваных прафесіях, якія iх цікавяць.

Супрацоўнікі ахвотна надалі ўвагу кожнаму госцю: распавялі аб задачах, над якімі працуе ЦIТ, аб кар’ерных перспектывах і спецыфіцы працы ў галіне. Усе ўдзельнікі атрымалі памятныя падарункі.

Дзень адчыненых дзвярэй прайшоў паспяхова і ў чарговы раз даказаў, што прафарыентацыя моладзі – важны крок да асэнсаванага выбару будучай прафесіі. Ён прадэманстраваў не толькі магчымасці прадпрыемства і перспектывы развіцця, але і згуртаванасць каманды. ЦIТ Мінпрацы і сацабароны працягвае працаваць над стварэннем аптымальных умоў для супрацоўнікаў і ўкараненнем інавацыйных тэхналогій.