12 мая 2025 в 21:36 | Навіны
11 мая ў Рэспубліцы Беларусь святкуецца Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
Гэтыя сімвалы з’яўляюцца неад’емнай часткай нацыянальнай ідэнтычнасці і крыніцай гонару для ўсіх беларусаў.
У гэты дзень у сталіцы прайшла маштабная акцыя. Грандыёзнае шэсце: у кірунку да плошчы Дзяржаўнага сцяга рухалася калона, якая несла самы вялікі ў краіне дзяржаўны сцяг. Яго даўжыня-500 метраў, шырыня – 9 метраў, а вага склала больш за 400 кг.палотнішча неслі каля тысячы чалавек.
Як адзначылі арганізатары шэсця, акцыя стала адным з самых яркіх мерапрыемстваў у рамках святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі. Праект таксама адсылае да 30-годдзя першага рэферэндуму ў гісторыі суверэннай Беларусі, на якім грамадзяне прагаласавалі за дзяржаўныя сімвалы.
У рамках свята адбылася канцэртная праграма ў фармаце сцяг-шоу з удзелам пераможцаў рэспубліканскага агляду-конкурсу «Сэрцам адданыя роднай зямлі», перад прысутнымі таксама выступілі артысты і шматлікія творчыя калектывы.