28 сакавіка 2025 в 09:13 | Навіны
Гадзіна Зямлі – гэта міжнародная акцыя, у ходзе якой выключаюць святло і бытавыя электрапрыборы на адну гадзіну ў знак неабыякавасці да будучыні планеты.
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя запрашае ўсіх жыхароў рэспублікі далучыцца да акцыі «Гадзіна Зямлі – 2025» і зрабіць свой унёсак у агульную справу! Для гэтага дастаткова 29 сакавіка выключыць асвятленне і іншыя не першарадныя электрапрыборы (за выключэннем ліфтаў) на адну гадзіну – з 20.30 да 21.30 – у знак падтрымкі адказных адносін да прыроды.
У гэты ж час згасае падсветка самых вядомых будынкаў і помнікаў свету. Сёлета акцыя пройдзе ў Беларусі ўжо ў 17-ы раз. Мэта Гадзіны Зямлі не ў тым, каб зэканоміць электрычнасць. Дадзеная акцыя – гэта сімвал беражлівых адносін да прыроды. З году ў год гэтае мерапрыемства дазваляе прыцягнуць увагу да неабходнасці адказных адносін да прыроды.