26 мая 2025 в 14:05 | Навіны
З 23 па 25 мая на базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі» прайшла Рэспубліканская спартакіяда работнікаў сістэмы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
У спартакіядзе прынялі ўдзел 16 каманд, якія прадстаўлялі цэнтральны апарат Міністэрства, Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, камітэтаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама, а таксама дзяржаўныя арганізацыі, падпарадкаваныя Міністэрству.
Наша каманда прыняла актыўны ўдзел у спаборніцтвах па валейболе, баскетбольным снайперы, настольным тэнісе, дартсе, лёгкаатлетычнай і сілавой эстафетах.
Спартсмены спаборнічалі з вялікім энтузіязмам: каманда ЦIТ і група падтрымкі актыўна “хварэлі” за сваіх таварышаў.
Асабліва актыўна радаваліся перамогам і суперажывалі паразам маленькія заўзятары – дзеці супрацоўнікаў.
Узнагароды атрымалі лепшыя ўдзельнікі як у агульным заліку, так і ў асобных дысцыплінах. Але гэта той самы выпадак, калі ўдзел – важнейшы за перамогу.