8 мая 2025 в 13:43 | Навіны

80-годдзе Вялікай Перамогі – найважнейшае свята ў гісторыі нашай краіны і нашага народа. Мы памятаем, якой цаной дасталася гэтая перамога, і не забудзем подзвіг тых, хто не вярнуўся з вайны.

Дзень Вялікай Перамогі – дзень вялікага смутку і памяці тых герояў, хто цаной свайго жыцця абараняў нас. 9 мая мы аддаём даніну памяці тым, хто выстаяў у Вялікай Айчыннай вайне і заваяваў для нашчадкаў мірнае і паспяховае жыццё.

Няхай дух перамогі натхняе нас і вядзе наперад – да новых подзвігаў, поспехаў і дасягненняў!

Жадаем Вам здароўя, дабрабыту, упэўненасці ў заўтрашнім дні, бадзёрасці духу і невычэрпнай энергіі!

Са святам! З Днём Вялікай Перамогі!