17 снежня 2024 в 16:09 | Навіны

17 снежня 2024 года РУП “Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь” прыняў удзел у Практычнай канферэнцыі “Лічбавая трансфармацыя прадпрыемстваў і галін у Рэспубліцы Беларусь”, якая праходзіла ў бізнес-гатэлі “Вікторыя Алімп Гатэль” у Мінску.

Канферэнцыя стала важнай пляцоўкай для абмеркавання актуальных пытанняў цыфравізацыі, у тым ліку ў сацыяльнай сферы і абмену досведам паміж удзельнікамі.

Дырэктар цэнтра Таццяна Юр’еўна Мацукевіч выступіла з дакладам на тэму “Перадавыя айчынныя распрацоўкі ў галіне цыфравізацыі бізнес- і тэхналагічных працэсаў у сферы сацыяльнай абароны”. У сваім выступленні яна акцэнтавала ўвагу на стратэгічнай мэце ЦІТ – стварэнні адзінай лічбавай платформы для сацыяльна-працоўнай сферы Рэспублікі Беларусь.

«Праграмнае забеспячэнне, якое распрацоўваецца нашымі спецыялістамі, з’яўляецца важным інструментам для работнікаў органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароны. Яно дазваляе абслугоўваць большую колькасць грамадзян, а Міністэрству – эфектыўна рэгуляваць і кантраляваць гэтыя працэсы. Грамадзяне, у сваю чаргу, атрымліваюць доступ да электронных паслуг», – падкрэсліла Таццяна Юр’еўна.