24 ліпеня 2024 в 12:43 | Навіны

Даўно вядома, што найлепшым спосабам адпачыць з’яўляюцца вандроўкі.
Па ініцыятыве кіраўніка прадпрыемства і пры падтрымцы прафсаюзнай арганізацыі супрацоўнікі ЦІТ Мінпрацы і сацабароны адправіліся ў пазнавальную сямейную экскурсійную паездку “Каралеўскі Гродна”.


Падарожжа пачалося з унікальнага архітэктурнага помніка XII стагоддзя – Каложская (Барысаглебская) царква.


Самае цікавае – гэта ўнікальны дэкор сцен. Яны складзены з плінфы (тонкай і моцнай цэглы) з укладзенымі ў іх рознакаляровымі валунамі, адшліфаванымі да плоскага краю.


На працягу ўсяго дня турысты пад кіраўніцтвам вопытнага экскурсавода знаёміліся з гісторыяй і асноўнымі славутасцямі горада.


Галоўным аб’ектам наведвання стаў Новы замак. У кожнай зале музея прадстаўлены цікавыя экспазіцыі. Экскурсія па музеі нікога не пакінула абыякавай.


Падчас экскурсіі калектыў ушанаваў памяць ахвяр Халакоста, наведаўшы помнік каля ўваходу на тэрыторыю былога Гродзенскага гета №1.


Прыемным сюрпрызам стаў міні-канцэрт арганнай музыкі на сапраўдным механічным аргане, прывезеным з горада Франкфурта-на-Майне, у Лютэранскай Царкве св. Яна.


Усе ўдзельнікі атрымалі шмат незабыўных уражанняў, а маленькія ўдзельнікі атрымалі салодкія падарункі за дапытлівасць і актыўны ўдзел у экскурсійнай прагулцы.