15 мая 2025 в 12:25 | Навіны
26 красавіка ў студыі Белтэлерадыёкампаніі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання фіналістаў рэспубліканскага конкурсу дзіцячага малюнка “Нам свет завешчана берагчы», прысвечанага 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама памяці аб ахвярах вайны і халакосту на тэрыторыі Беларусі.
Конкурс закліканы мастацкімі сродкамі малюнка працягнуць працу па захаванні і ўвекавечанні памяці, гераізму і мужнасці савецкіх воінаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
У студыю былі запрошаны аўтары лепшых 63 дзіцячых малюнкаў, прадстаўленых ад абласных і Мінскіх арганізацый Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, у трох узроставых катэгорыях: 7-9 гадоў, 10-12 гадоў, 13-15 гадоў. Усяго прынялі ўдзел больш за чатыры з паловай тысячы адораных дзяцей з усіх куткоў краіны.
Першыя месцы ў сваіх узроставых катэгорыях занялі: Уладзіслаў Юркевіч (Гомельская вобласць), Павел Глінскі (Мінская вобласць), Сафія Гаражан (Брэсцкая вобласць).
Арганізатары конкурсу адзначылі, што ўсе хлопцы-вялікія малайцы. Яны не толькі развіваюцца ў творчасці, але і распавядаюць пра гераічнае мінулае нашай Радзімы.
Усе без выключэння ўдзельнікі конкурсу атрымалі прызы ад Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і іншых арганізацый.