27 студзеня 2025 в 15:53 | Навіны

Выстава праходзіла ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры з 28 снежня 2024 па 27 студзеня 2025 года. Прасторныя залы змясцілі ў сябе ўсю разнастайнасць дасягненняў нашай краіны – ад узораў гістарычнай спадчыны да прыкладаў найноўшых дасягненняў навукі і тэхнікі.

З 23 па 25 студзеня больш за 60 супрацоўнікаў ЦІТ Мінпрацы і сацабароны наведалі выставу. Яны палюбаваліся дыярамамі, якія паказваюць шэдэўры архітэктуры Беларусі і самыя значныя прамысловыя аб’екты. Пазнаёміліся з тэхналагічнымі навінкамі – ад узораў айчыннага аўтапрама і беспілотнай тэхнікі да дасягненняў сучаснай энергетыкі і медыцыны. Убачылі археалагічныя рэдкасці і ўзоры мастацтва нашых продкаў. Для жадаючых на выставе былі арганізаваны розныя актыўнасці – ад VR-трэнінгаў па розных сучасных прафесіях да магчымасці паназіраць за працай ткача, уласнаручна зрабіць адбітак на старадаўнім друкаваным станку і нават паспрабаваць сябе ў ролі акцёра традыцыйнага нацыянальнага лялечнага тэатра – батлейкі.

Арыгінальныя фотазоны дазволілі гасцям выставы не толькі захаваць уражанні пра яе ў памяці, але і захаваць на фота.