10 мая 2025 в 15:51 | Навіны

80 гадоў таму скончылася самая кровапралітная вайна XX стагоддзя. Дзень Перамогі для беларусаў — гэта памяць пра тых, хто не вярнуўся, падзяку і павагу тым, хто прынёс свабоду, перажыў фашысцкую акупацыю.

Афіцыйныя мерапрыемствы 9 Мая ў Мінску пачаліся з ускладання кветак на плошчы Перамогі ля Вечнага агню. У многіх гарадах Беларусі прайшлі шэсці ў рамках акцый і “Беларусь памятае”. Гараджане неслі партрэты сваіх сваякоў, якія ваявалі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Не стаў выключэннем і Мінск.

У гэты дзень ва ўсіх кутках краіны праходзілі розныя канцэрты, інтэрактыўныя пляцоўкі, квэсты, выставы ваеннай тэхнікі – кожны змог знайсці нешта, цікавае менавіта яму.

Народныя гулянні і афіцыйныя цырымоніі прайшлі па ўсёй краіне, а яркім завяршэннем свята сталі ваенны парад і салют.