23 жніўня 2024 в 16:44 | Навіны
Дзень ведаў – хвалюючая падзея для любога першакласніка, бо ён уступае ў новую пару свайго жыцця. І для таго, каб гэтая падзея стала радаснай для кожнага першаклашкі, у нашай краіне ўжо які год праводзіцца дабрачынная акцыя «Збярэм дзіця ў школу». У рамках гэтай ініцыятывы прадпрыемствы і арганізацыі дапамагаюць дзецям падрыхтавацца да навучальных будняў.
ЦІТ Мінпрацы і сацабароны нязменна адзначае набліжэнне новага навучальнага года ўдзелам у гэтай дабрачыннай акцыі. У гэтым годзе наша прадпрыемства падрыхтавала 12 падарункаў для школьнікаў. Акрамя канцтавараў у кожны набор уваходзіць кампактны брэндаваны тэрмас і яркая тэрмагуртка.
Усе гэтыя наборы будуць уручаны выхаванцам Івянецкага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі фізічнага развіцця разам з сяброўскім пажаданнем ад калектыву ЦІТ.
Жадаем будучым школьнікам цікавых урокаў, вясёлых пераменак і вялікіх поспехаў!