Oracle – гэта адна з найбольш запатрабаваных і папулярных у свеце сістэм кіравання базамі дадзеных. Гэтая сістэма дазваляе захоўваць, структураваць і аналізаваць вялікі аб’ём інфармацыі, а таксама атрымліваць доступ да інфармацыі ў форме справаздач і дакументаў. Склад і змест правядзення работ па адміністраванні, суправаджэнню і тэхпадтрымцы СКБД Oracle, што выконваюцца ЦIТ Мінпрацы і сацабароны:
- Поўны цыкл адміністравання, суправаджэння і тэхпадтрымкі СКБД Oracle;
- Аптымізацыя прадукцыйнасці СКБД Oracle;
- Аналіз праблем прадукцыйнасці СКБД Oracle і выдача рэкамендацый распрацоўнікам па павышэнню эфектыўнасці прыкладанняў;
- Рэзервовае капіяванне і аднаўленне баз дадзеных, абарона ад збояў і ліквідацыю тыповых няспраўнасцяў;
- Маніторынг стану базы дадзеных, аналіз змяненняў;
- Аднаўленне працаздольнасці СКБД пасля збояў;
- Аналіз дадзеных, праца з кодам (PL/SQL) працэдур, пакетаў у БД Oracle;
- Суправаджэнне праграмных комплексаў разгорнутых пад СКБД Oracle;
- Кансультацыйная падтрымка кліентаў.
Водгукі аб прадпрыемстве