1 ліпеня 2021 в 11:04 | Навіны

З 1 ліпеня 2021 г. на тэрыторыі краін Еўразійскага эканамічнага саюза ўведзена адзіная сістэма пошуку вакансій і рэзюмэ «Праца без межаў»

Уніфікаваная сістэма пошуку «Праца без межаў» дае доступ да інфармацыі аб свабодных працоўных месцах і суіскальніках вакансій, якая змяшчаецца ў інфармацыйных сістэмах дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў сферы працаўладкавання і занятасці.

У Беларусі доступ да гэтай сістэмы ажыццяўляецца праз інфармацыйны партал дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва http://gsz.gov.by пры ўмове аўтарызацыі (рэгістрацыі) карыстальніка на партале.