3 мая 2024 в 08:48 | Навіны

У першы майскі дзень супрацоўнікі Цэнтра інфармацыйных тэхналогій Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел у святкаванні Дня працы ў сталічным парку Перамогі.

Урачыстая частка пачалася з ускладання кветак да стэлы «Мінск – горад-герой». Цэнтральнай зонай святкавання стаў сталічны парк Перамогі. Там адбылося ўшанаванне працоўных дынастый Беларусі, а таксама ўручэнне прэмій Федэрацыі прафсаюзаў. Акрамя таго супрацоўнікі ЦІТ разам з членамі сваіх сем’яў атрымалі асалоду ад святочнага канцэрта, у якім прынялі ўдзел зоркі беларускай эстрады і калектывы народнай творчасці. Акрамя таго ў парку былі арганізаваны разнастайныя інтэрактыўныя забаўкі: і дарослых, і малых зацікавілі фотазоны, майстар-класы па розных рамёствах і г. д. Дарослыя пабывалі на галіновых прэзентацыях, а дзеці, якія прыйшлі з бацькамі на свята, з задавальненнем фатаграфаваліся з роставымі лялькамі. і атрымалі памятныя падарункі.

Мерапрыемствы працягнуліся да 15.00, і ўвесь гэты час у парку Перамогі панавала атмасфера радасці і яднання, падмацаваная выдатным надвор’ем.