17 студзеня 2024 в 12:11 | Навіны

Дзяржаўнае прадпрыемства «ЦЫТ Мінпрацы і сацабароны» прызнана пераможцам рэспубліканскага конкурсу «105 ідэй для развіцця галіны» ў намінацыі «Лічба мае асобу» (загад Міністэрства ад 05.01.2024 №3). Конкурс прымеркаваны да 105-годдзя ўтварэння органаў па працы і сацыяльнай абароне (5 студзеня 2024 года).
ЦІТ прадставіў уласную распрацоўку – аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва – АІС «ТЦСОН».

АІС «ТЦСОН» – гэта комплекснае рашэнне пераводу ў “лічбу” дзейнасці ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання і аўтаматызацыі іх бізнес-працэсаў, уніфікацыі тэхналагічных і арганізацыйных падыходаў, маніторынгу і эфектыўнага кіравання сістэмай сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.