13 лістапада 2023 в 08:52 | Навіны


Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь» зарэгістравала ў якасці аб’екта аўтарскага права яшчэ адну ўласную распрацоўку – Аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва – АІС «ТЦСАН». Адпаведны запіс унесены ў Рэестр “Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці” 27 кастрычніка 2023 года.

АІС «ТЦСАН» – комплекснае рашэнне пераводу ў «лічбу» дзейнасці ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, забеспячэння іх узаемазвязанай эфектыўнай работы па прагназаванні, папярэджанні ўзнікнення ў грамадзян цяжкіх жыццёвых сітуацый, аказанні грамадзянам садзейнічання ў іх пераадоленні або адаптацыі да іх.