27 студзеня 2023 в 14:48 | Навіны

26 студзеня 2023 года на прадпрыемстве адбыўся Дзень адчыненых дзвярэй для студэнтаў It-спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў краіны.

Перад будучымі выпускнікамі БДУ, БНТУ і БДУІР выступілі дырэктар прадпрыемства і вядучыя супрацоўнікі, праведзена азнаямленчая экскурсія па офісе кампаніі.

Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства “Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь” (ЦІТ) – дзяржаўнае прадпрыемства, якое забяспечвае фарміраванне адзінай інфармацыйнай прасторы, падтрымку і развіццё інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры ў сістэме працы, занятасці і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Прадпрыемства заснавана ў 2008 годзе, спецыялізуецца на распрацоўцы праграмных прадуктаў, аказанні паслуг па ўкараненні і развіццю дзяржаўных інфармацыйных сістэм і рэсурсаў у сацыяльна-працоўнай сферы, суправаджэнні і эксплуатацыі праграмна-тэхнічных комплексаў. Перавагі ЦІТа – гэта досвед працы больш за 15 гадоў, штат, больш за 60 адмыслоўцаў, якія валодаюць глыбокімі ведамі ў прадметнай вобласці, высокай кваліфікацыяй у вобласці інфармацыйных тэхналогій і досведам распрацоўкі тэхналагічных і прыкладных праграмных рашэнняў. У працы ўжываецца ASP, C#, XML/HTML/XSLT, Java, C++ і інш.

ЦІТ мае кампетэнцыі бізнес-працэсаў у сацыяльна-працоўнай сферы, што дазваляе вырашаць задачы інфарматызацыі галіны. Цяпер з прадпрыемствам супрацоўнічаюць рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, арганізацыі ўсіх форм уласнасці, у тым ліку міжнародныя арганізацыі.

Падчас нефармальных зносін спецыялісты ЦІТ прадставілі місію і карпаратыўныя каштоўнасці кампаніі, распавялі аб задачах, якія вырашаюцца ў цяперашні час і праектах на бліжэйшую будучыню.

У завяршэнні сустрэчы ўсім удзельнікам уручылі карпаратыўныя падарункі.

Дадзенае мерапрыемства праводзілася ўпершыню, і кіраўніцтва ВНУ праявіла вялікую цікавасць да яго, а таксама выказала зацікаўленасць у правядзенні такіх Дзён на рэгулярнай аснове. Будучыя выпускнікі захацелі даведацца больш аб рабоце ЦІТа і выказалі жаданне разгледзець магчымасць праходжання практыкі на прадпрыемстве і далейшага працаўладкавання.

Да новых сустрэч!