22 чэрвеня 2023 в 15:25 | Навіны

Вялікая айчынная вайна – гэта небывалая па сваіх маштабах і жорсткасці бітва савецкага народа супраць фашысцкіх захопнікаў. У гэтай вайне Беларусь страціла кожнага трэцяга жыхара – памяць аб іх подзвігу будзе жыць вечна. У гэты дзень па ўсёй краіне праходзяць маштабныя памятныя мерапрыемствы.

Работнікі прадпрыемства прынялі ўдзел ва Усебеларускай хвіліне маўчання, а таксама ўскладанні кветак да Стэлы “Мінск – горад-герой” і мемарыялу “Яма”.