10 снежня 2025 в 14:16 | Навіны
9 снежня РУП “Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь” прыняў удзел у Практычнай канферэнцыі “Лічбавая трансфармацыя прадпрыемстваў і галін у Рэспубліцы Беларусь”, якая праходзіла ў бізнес-гатэлі “Рэнесанс” у Мінску.

Мерапрыемства аб’яднала прадстаўнікоў бізнесу, дзяржаўных структур, тэхналагічных кампаній і экспертнай супольнасці.

Мэта канферэнцыі — стварыць прафесійную пляцоўку для абмеркавання ключавых выклікаў і магчымасцей цыфравізацыі, абмену вопытам укаранення сучасных IT-рашэнняў і практык лічбавай трансфармацыі.
Праграма канферэнцыі ўключала два буйныя тэматычныя напрамкі :
Лічбавая трансфармацыя і бяспека. Разгледжаны пытанні абароны даных і забеспячэння ўстойлівай работы прадпрыемстваў ва ўмовах актыўнай цыфравізацыі.
Імпартанезалежныя рашэнні і перадавыя айчынныя распрацоўкі. Эксперты прадставілі практычныя кейсы ўкаранення лічбавых сістэм і тэхналогій.
Канферэнцыя стала важнай пляцоўкай для абмеркавання актуальных пытанняў цыфравізацыі ў маштабе дзяржавы і асобных бізнесаў – дзяржпаслуг, фінансавага сектара, у тым ліку і ў сацыяльнай сферы.