16 лютага 2024 в 15:10 | Навіны

15 лютага 2024 г. паміж РУП “Цэнтр лічбавага развіцця” і РУП “Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь” падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве і ўзаемадзеянні.
Пагадненне прадугледжвае абмен вопытам, прапрацоўку сумесных ініцыятыў і пытанняў рэалізацыі навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ, інавацыйных праектаў і мерапрыемстваў у сферы лічбавага развіцця.
Наша прадпрыемства выказвае ўпэўненасць ва ўстанаўленні доўгатэрміновых партнёрскіх адносін і эфектыўным супрацоўніцтве ў сферы лічбавага развіцця.