4 сакавіка 2024 в 15:52 | Навіны

1 сакавіка 2024 г. адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «105 ідэй для развіцця галіны».
Праект нашага Цэнтра – АІС «ТЦСАН» – стаў пераможцам у намінацыі «Лічба мае твар».
Праект «Аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма «ТЦСАН» – сучаснае, шматфункцыянальнае праграмнае рашэнне пераводу ў «лічбу» дзейнасці ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, працэсу падачы грамадзянамі анлайн-заявак на сацыяльнае абслугоўванне і арганізацыі ўзаемазвязанай эфектыўнай працы ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання па прагназаванні, папярэджанні ўзнікнення цяжкіх жыццёвых сітуацый, аказанні садзейнічання грамадзянам у іх пераадоленні або адаптацыі да іх.
У час адборачных этапаў конкурсу ўстановамі сістэмы Мінпрацы і сацабароны прадстаўлены больш як 330 праектаў у 11 намінацыях.
Ідэі пераможцаў будуць укаранёны ў работу органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне і ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання.