23 лістапада 2022 в 13:36 | Навіны

Штогод па ініцыятыве Міжнароднага саюза па барацьбе з ракам у трэці чацвер лістапада праводзіцца Дзень некурэння. Рэспубліканская антытытунёвая інфармацыйна-адукацыйная акцыя, прымеркаваная да гэтага дня, праходзіць у Рэспубліцы з 17 па 24 лістапада 2022 года.

Мэтай правядзення дадзенай акцыі з’яўляецца павышэнне ўзроўню інфармаванасці насельніцтва ў дачыненні да згубных наступстваў для здароўя спажывання тытуню і ўздзеяння тытунёвага дыму, фарміраванне ў грамадства падтрымкі мер, накіраваных на барацьбу са спажываннем тытуню ў адпаведнасці з палажэннямі Рамачнай канвенцыі СААЗ па барацьбе супраць тытуню.