15 верасня 2023 в 15:06 | Навіны

Напярэдадні 105-годдзя ўтварэння органаў па працы і сацыяльнай абароне (5 студзеня 2024 года) Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь праводзіць рэспубліканскі конкурс «105 ідэй для развіцця галіны».

Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь» прымае ўдзел у намінацыі «Лічба мае асобу» з уласнай распрацоўкай – Аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмай «ТЦСАН» (АІС «ТЦСАН»). Адной з асноўных задач АІС «ТЦСАН» з’яўляецца аўтаматызаваны прыём, апрацоўка і ўлік электронных анлайн-заявак ад грамадзян на атрыманне сацыяльных паслуг з дапамогай «Асабістага кабінета», размешчанага на партале сацабароны http://psz.gov.by.

АІС «ТЦСАН» – сучаснае, шматфункцыянальнае праграмнае рашэнне, прызначанае для аўтаматызацыі дзейнасці спецыялістаў устаноў сацыяльнага абслугоўвання, працэсу падачы грамадзянамі заявак на сацыяльнае абслугоўванне без асабістай прысутнасці грамадзяніна і арганізацыі ўзаемазвязанай эфектыўнай работы цэнтраў па прагназаванні, папярэджанні ўзнікнення цяжкіх жыццёвых сітуацый, аказанні садзейнічанні грамадзянам у іх пераадоленні і (або) адаптацыі да іх.

Мэтамі рэалізацыі праекта АІС «ТЦСАН» з’яўляюцца:

– прасоўванне дзейнасці дзяржаўных органаў і арганізацый сістэмы Мінпрацы і сацабароны;

– папулярызацыя Партала сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь;

– павелічэнне аб’ёму, паляпшэнне якасці і даступнасці сацыяльных паслуг;

– удасканаленне тэхналогій сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва;

– павышэнне эфектыўнасці работы ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання;

– удасканаленне сістэмы планавання і ацэнкі вынікаў дзейнасці ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання.

У цяперашні час з АІС «ТЦСАН» працуюць 16 устаноў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва па ўсёй рэспубліцы.

Пілотны праект АІС “ТЦСАН” разгорнуты на базе 3-х устаноў: ДУ “Маладзечанскі раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” (Мінская вобласць), ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Цэнтральнага раёна г. Мінска” і ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Чыгуначнага раёна г. Гомеля». Прамы ўдзел спецыялістаў установы ў пілатаванні праекта садзейнічае стварэнню высокаэфектыўнага рабочага інструмента для спецыялістаў устаноў сацыяльнага абслугоўвання ў мэтах выканання іх штодзённых задач.