22 красавіка 2024 в 16:03 | Навіны

20 красавіка ў Беларусі прайшоў Рэспубліканскі суботнік. Работнікі Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь” прынялі ўдзел ва ўборцы прылеглых тэрыторый ДУ “Дзіцячага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця”, ДУ “Псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і 3 г. Мінска» ў Мінску і ДУ «Лагойскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў» у Лагойску. Супрацоўнікі ЦІТ прыбралі леташнюю лістоту, асвяжылі бардзюрную фарбу, акультурылі клумбы. Пасля працы персанал устаноў правёў для сваіх гасцей аглядныя экскурсіі і чаяванні.
У сувязі з падрыхтоўкай да святкавання 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў праведзены работы па добраўпарадкаванні пахавання часоў Вялікай Айчыннай вайны – помніка Сувязной партызанскай Тэрэзе ў Ракаўскім р-не, в. Бузуны.
У Негарэльскім вучэбна-доследным лясгасе, п. Гарадзішча, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць работнікі прадпрыемства правялі работы па ўборцы смецця і зламаных галінак у лясным масіве.
У чарговы раз, Рэспубліканскі суботнік стаў добрай магчымасцю для згуртавання калектыву, захавання гістарычных помнікаў і праяўлення клопату аб навакольным асяроддзі.