19 красавіка 2024 в 16:32 | Навіны

20 красавіка ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік. Работнікі Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства “Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь” прымуць удзел ва ўборцы прылеглых тэрыторый ДУ “Дзіцячага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця”, ДУ “Псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і 3 г. Мінска» ў Мінску і ДУ «Лагойскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў» у Лагойску.

У сувязі з падрыхтоўкай да святкавання 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў будуць праведзены работы па добраўпарадкаванні пахавання часоў Вялікай Айчыннай вайны – помніка Сувязной партызанскай Тэрэзе ў Ракаўскім р-не, в. Бузуны.

У Негарэльскім вучэбна-доследным лясгасе, п. Гарадзішча, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць работнікі прадпрыемства правядуць работы па ўборцы смецця і зламаных галінак у лясным масіве.

У чарговы раз, Рэспубліканскі суботнік стане добрай магчымасцю для згуртавання калектыву, захавання гістарычных помнікаў і праявы клопату аб навакольным асяроддзі.