3 чэрвеня 2021 в 15:15 | Навіны

У перыяд з 15 па 18 ліпеня адбудзецца юбілейны ХХХ Міжнародны фестываль мастацтваў «СЛАВЯНСКI БАЗАР У ВIЦЕБСКУ» (дадатковыя праекты запланаваны 14 і 19 ліпеня).

Асноўнымі падзеямі фестывалю стануць урачыстая цырымонія і гала-канцэрт адкрыцця, канцэрт «Саюзная дзяржава запрашае…», XXX Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні «ВIЦЕБСК–2021, XIX Міжнародны дзіцячы музычны конкурс «ВIЦЕБСК-2021», Дзень моладзі, цырымонія і гала-канцэрт закрыцця фестывалю.

Не змяняючы традыцыі, дзіцячы музычны конкурс будзе праходзіць у канцэртнай зале «ВIЦЕБСК»: два конкурсныя дні і гала-канцэрт.

А сцэна Летняга амфітэатра будзе прадастаўлена дарослым удзельнікам. У першы дзень конкурсу выканаўцаў эстраднай песні прагучыць “славянскi хіт” у суправаджэнні фанаграмы «-1» і балета Алы ДУХАВАЙ “TODES”, які выступіць у другім аддзяленні конкурсу з новай сольнай праграмай.

Другі дзень дарослага конкурсу пройдзе ў рамках канцэрта ўрачыстага закрыцця, дзе маладыя таленты выканаюць «славянскі хіт» у суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Віталя КУЛЬБАКОВА.

Сюрпрызам для гледачоў стане першы канцэрт у Летнім амфітэатры – сімфанічная рок-феерыя «УВЕРЦЮРА ДА ФЕСТЫВАЛЮ. АГОНЬ І ЛЁД». На галоўнай сцэне фестывалю будзе размешчана лядовая пляцоўка памерам 10 на 15 метраў, на якой адбудзецца сапраўднае шоу ад пераможцаў і прызёраў сусветных спартыўных першынстваў па фігурным катанні САНКТ-ПЕЦЯРБУРГСКАГА БАЛЕТА НА ЛЁДЗЕ пад гукі «CONCORD ORCHESTRA» пад кіраваннем FabioPIROLA (Італія).

Пацешаць прыхільнікаў фестывалю традыцыйныя праекты, сярод якіх:

зборныя канцэрты «ЗАЛАТЫ ХІТ» і «РЫТМЫ ЛЕТА»;

гала-канцэрт «Шансон ТБ – УСЕ ЗОРКI»;

гала-канцэрт майстроў мастацтваў Беларусі.

Квіткі на праекты фестывалю можна набыць у касах Вiцебска і на сайтах білетных аператараў kvitki.by і ticketpro.by (Беларусь), bilesuserviss.lv (Латвія), bilietai.lt (Літва), piletilevi.ee (Эстонія).

Сачыце за актуальнымі навінамі на сайце форуму (FEST-SBV.BY) і Цэнтра культуры «ВIЦЕБСК» (GCK.BY), а таксама ў афіцыйных супольнасцях – @festivalvitebsk і @gck.vitebsk – у сацыяльных сетках «ВКонтакте», «Одноклассники», FaceBook і Instagram!