16 красавіка 2022 в 18:20 | Навіны

Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства “Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь” шмат гадоў аказвае спонсарскую дапамогу ДУ “Івянецкі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі фізічнага развіцця”. 16 красавіка работнікі нашага прадпрыемства ў рамках рэспубліканскага суботніка па традыцыі дапамагалі ў добраўпарадкаванні дома-інтэрната. Пасля праведзеных работ работнікі наведалі музей дома-інтэрната, папілі чай і пагутарылі з дзецьмі.

Таксама работнікі ЦІТ Мінпрацы і Сацабароны ў рамках рэспубліканскага суботніка праводзілі работы па добраўпарадкаванні і прывядзенні ў належны стан помнікаў, пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны – помнік Сувязнай партызанскай Тэрэзе ў Ракаўскім раёне.

У Негарэльскім навучальна-доследным лясгасе, п. Гарадзішча, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць работнікі ЦІТ Мінпрацы і Сацабароны праводзілі работы па навядзенні парадку і ўборцы смецця ў лясной паласе.