5 лютага 2026 в 11:18 | Навіны


4 лютага калектыў ЦІТ Мінпрацы і сацабароны наведаў выставу дасягненняў «Мая Беларусь», а таксама цудоўную мультымедыйную выставу-падарожжа «Мая Беларусь».

Выстава “Мая Беларусь” — маштабная экспазіцыя дасягненняў нашай краіны, дзе сабраны найлепшыя распрацоўкі, тэхналогіі і праекты. Супрацоўнікі прадпрыемства пазнаёміліся з перадавымі дасягненнямі Беларусі ў розных галінах, здзейснілі віртуальныя падарожжы ў асобныя рэгіёны, акунуліся ў традыцыі роднай краіны.
Сёлета арганізатары пастараліся зрабіць выставу яшчэ больш інтэрактыўнай, яркай і высокатэхналагічнай. Галіновыя блокі дэманструюць перадавыя дасягненні Беларусі ў медыцыне, навуцы, сельскай гаспадарцы, энергетыцы, спорце і прамысловасці. Для знатакоў цудоўнага падрыхтавана экспазіцыя, якая раскрывае прыгажосць і турыстычны патэнцыял нашай краіны.

Выстава “Мая Беларусь” працягнецца да 23 лютага ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры BELEXPO. Уваход вольны.