4 чэрвеня 2021 в 16:57 | Навіны

Міжнародны спецыялізаваны форум па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях «ТІБО-2021» прайшоў з 1 па 4 чэрвеня 2021 у Мінску. У другі дзень выставы TIBO-2021 прайшоў IV Беларускі ІКТ саміт, падчас якога дырэктарам Мацукевіч Таццянай Юр’еўнай была прадстаўлена прэзентацыя на тэму «Рэалізацыя праекта «Праца без межаў» у Рэспубліцы Беларусь.

У рамках прэзентацыі шырокай публіцы быў прадстаўлены вынік рэалізацыі праекта – «Уніфікаваная сістэма пошуку «Праца без межаў» – пошукавая сістэма для атрымання доступу да інфармацыі аб свабодных працоўных месцах і суіскальніках вакансій, якая змяшчаецца ў нацыянальных інфармацыйных сістэмах дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў сферы працаўладкавання і занятасці.

«Праца без межаў» аб’ядноўвае адпаведныя нацыянальныя інфармацыйныя сістэмы дзяржаў-членаў ЕАЭС уніфікаваным пошукавым інтэрфейсам. Беларусь прадстаўлена ў ёй інфармацыйным парталам дзяржаўнай службы занятасці.

Прэзентацыя была цёпла прынятая аўдыторыяй і выклікала зацікаўленасць у публікі, датычна перспектыў развіцця.