5 студзеня 2024 в 16:31 | Навіны

5 студзеня 2024 года на прадпрыемстве “Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь” прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да 105-годдзя з дня ўтварэння органаў па працы і сацыяльнай абароне

Дырэктар рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства “Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь” Мацукевіч Таццяна Юр’еўна адзначыла значную ролю прафесіі работніка сацыяльнай абароны, павіншавала калектыў прадпрыемства, а таксама ўручыла спецыялістам прадпрыемства “Падзякі”, за высокі прафесіяналізм і асабісты ўклад у працу.

Вітальныя словы і віншаванні прагучалі ад начальніка ўпраўлення інфармацыйных тэхналогій Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Кірэйкавай Алены Вітальеўны. Яна падкрэсліла важнасць і каштоўнасць развіцця інфармацыйных тэхналогій у сферы працы і сацыяльнай абароны, а таксама падзякавала ад імя Міністра за добрасумленную і якасную працу.