25 красавіка 2026 в 15:32 | Навіны

17 красавіка/strong> адбылося пасяджэнне ІІ Пленума Мінскага абласнога камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.
На пасяджэнні ва ўрачыстай абстаноўцы прайшла цырымонія ўручэння пасведчанняў аб занясенні на Дошку гонару. За плённую грамадскую дзейнасць і актыўны ўдзел у рабоце прафсаюза старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі дзяржаўнага прадпрыемства «ЦІТ Мінпрацы і сацабароны» Печаніна Вікторыя Канстанцінаўна занесена на Дошку гонару Мінскай абласной арганізацыі Прафсаюза работнікаў дзяржустаноў.
Атрыманая ўзнагарода – гэта высокая ацэнка дзейнасці першаснай прафсаюзнай арганізацыі прадпрыемства і стымул для будучага далейшага развіцця.

Таксама ў рамках паседжання старшыня Мінскай абласной арганізацыі Прафсаюза работнікаў дзяржустаноў Уладзімір Філімонаў выступіў з дакладам аб праведзенай рабоце ў 2025 годзе, дасягнутых паказчыках і выніках.